Дзякуй за прывіццё любові да роднай мовы!
25.11.2022 незвычайна прайшлі ўрокі літаратурнай песні ў 6 «В» і 6 «Г» класах!
Перад вучнямі выступіла член творчай садружнасці «Gulajma» Ларыса Гулкоўская.
На ўроках гучалі аўтарскія песні ў выкананні і музычнай апрацоўцы Ларысы Уладзіміраўны Гулкоўскай. Яна раскрыла перад вучнямі крыніцы свайго натхнення і сакрэты творчай майстэрні.
Сустрэча прайшла ў цёплай і ўтульнай атмасферы. Вучні задавалі шмат пытанняў. Многія прызналіся ў сваіх захапленнях, пробе пяра і ўменні іграць на музычных інструментах. Было вельмі цікава!
Вялікі дзякуй настаўніцы беларускай мовы Н.А.Макарэвіч і Ларысе Уладзіміраўне Гулкоўскай за прывіццё любові да роднай мовы!
https://drive.google.com/drive/folders/1VFdgfxtja_6O9WjukdXofjZfBRN_zevF?usp=sharing